Лінкі ўнівэрсальнага доступу

15 гадоў таму зьнік Юры Захаранка


Былы міністар унутраных справаў Юры Захаранка зьнік пры нявысьветленых акалічнасьцях у цэнтры Менску 7 траўня 1999 году.

Мяркуецца, што яго выкралі ўвечары ў раёне Магілёўскай вуліцы, калі ён вяртаўся дадому.

Падчас першых прэзыдэнцкіх выбараў Юры Захаранка ўваходзіў у каманду Аляксандра Лукашэнкі.

Пасьля перамогі Лукашэнкі ён ачольваў МУС у 1994-1996 гадах.

Сышоўшы ў апазыцыю, у 1998 годзе ён ачоліў камітэт па бясьпецы ценявога ўраду.

Вясной 1999 году актыўна ўдзельнічаў у арганізаванай апазыцыяй кампаніі па выбарах прэзыдэнта, уваходзіў у каманду былога прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра.

Справа па факце забойства Юрыя Захаранкі была распачата 17 верасьня 1999 году па артыкуле 101 КК (наўмыснае забойства), але не завершана да гэтага часу.

Сёлета 17 верасьня заканчваецца 15-гадовы тэрмін з таго моманту, як справа была заведзеная.

Такім чынам, згодна з заканадаўствам, справу могуць спыніць з прычыны сканчэньня тэрміну даўніны для прыцягненьня вінаватых да адказнасьці, адзначае БелПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG