Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея адмаўляецца ад новых перамоў наконт Украіны


Прарасейскі сэпаратыст, Данецк

Прарасейскі сэпаратыст, Данецк

Украіна гатовая падтрымаць новы раўнд перамоваў у Жэнэве ў спробе разрадзіць палітычны крызыс з Расіяй, калі Масква падтрымае прэзыдэнцкія выбары 25 траўня, заявіў у аўторак выконваючы абавязкі міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца.

Расея адмаўляецца ад новых перамоў наконт Украіны

Украіна гатовая падтрымаць новы раўнд перамоваў у Жэнэве ў спробе разрадзіць палітычны крызыс з Расіяй, калі Масква падтрымае прэзыдэнцкія выбары 25 траўня, заявіў у аўторак выконваючы абавязкі міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца.

«Калі Расея гатова ўзяць на сябе абавязацельствы падтрымліваць гэтыя выбары і ліквідаваць пагрозу і спыніць сваю падтрымку экстрэмісцкіх элемэнтаў ва Ўкраіне, мы гатовыя мець такі раўнд сустрэч»,— заявіў Дзешчыца на прэсавай канфэрэнцыі пасьля пасяджэньня Рады Эўропы ў Вене ў справе крызысу ва Ўкраіне.

Міністар сказаў, што яго ўрад мог бы падтрымаць яшчэ адзін раунд Жэнэўскіх перамоваў, калі ўсе ўдзельнікі пагодзяцца ажыцьцявіць любы дакумэнт, які будзе там ўзгоднены:

«Але прыярытэтам для Ўкраіны зьяўляецца правядзеньне прэзыдэнцкіх выбараў», — сказаў Дзешчыца.

Аднак міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў раней у Вене, што было б «незвычайным» правесьці прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне ў той час, як урад разгортвае войска супраць свайго народа.

Лаўроў заявіў, што апазыцыйныя групы ва Ўкраіне павінны прыняць удзел у любым новым раўндзе перамоваў.

Лаўроў увогуле выключыў правядзеньне новага раўнда перамоў у Жэнэве, кажучы, што няма ніякага сэнсу, паколькі не былі выкананыя мінулае пагадненьне з мінулага паміж Украінай, Злучанымі Штатамі, Эўрапейскім Саюзам і Расеяй. Ён казаў пасьля пасяджэньня Рады Эўропы.

У аўторак раніцай у ўсходніх і паўднёвых раёнах Украіны было спакойна, але некалькі сьмяротных дзён з пачатку сэпаратысцкіх беспарадкаў ператварылі канфлікт, замацавалі пазыцыі і пакінулі мала месца для мірнага ўрэгуляваньня.

Абодва бакі хавалі загінуўшых, тады як на гэтым тыдні Ўкраіна далей спаўзае да вайны, прычым прыхільнікі Расеі і аб’яднанай Украіны вінавацяць адзін аднаго ў разрыве краіны на часткі.
XS
SM
MD
LG