Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці Сяргея Казакова: Яго забралі пасьля начной зьмены


Сяргей Казакоў
Сяргей Казакоў

Былога палітвязьня Сяргея Казакова міліцыянты забралі з дому пасьля начной зьмены і павезьлі ў Ленінскі РУУС Менску.

«Больш за гадзіну з сынам няма сувязі. Тэлефон маўчыць. Мяркую, яго таксама „прэвэнтыўна“ арыштуюць, як і іншых актывістаў, пра каго напісана ў інтэрнэце», — паведаміла карэспандэнту Свабоды маці Сяргея Казакова Ганна.

5 траўня ў канцы дня стала вядома пра затрыманьні ў Менску маладафронтаўцаў Мікалая Дземідзенкі, Міхаіла Мускага і Дзьмітрыя Крамянецкага. У Гомелі быў затрыманы лідэр «Маладога фронту» Андрусь Цянюта. 6 траўня Дземідзенка, Мускі і Крамянецкі былі асуджаныя на 20 дзён арышту, Цянюта — на 10 дзён. Актывісты зьвязваюць перасьлед з чэмпіянатам па хакеі.

Сяргей Казакоў працуе бармэнам у адным з гатэляў Менску.

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG