Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў патрабуе ад украінскіх уладаў вывесьці войскі з усходу Ўкраіны


Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што ўкраінскія ўлады павінны вывесьці войскі з усходу Ўкраіны для дээскаляцыі крызісу.


Выступаючы ў Вене пасьля сустрэчы міністраў замежных спраў краінаў Рады Эўропы, Лаўроў сказаў, што было б «даволі незвычайна» праводзіць выбары ва Ўкраіне ў той час, як войскі выкарыстоўваюцца супраць мірнага насельніцтва.

Паводле яго, новыя перамовы ў Жэнэве для зьмяншэньня напружанасьці ва Ўкраіне былі б хаджэньнем па кругу, а прагрэс на перамовах магчымы толькі пры ўдзеле прадстаўнікоў расейскамоўных рэгіёнаў Украіны.

Напярэдадні сустрэчы ў Вене міністар замежных спраў Вялікабрытаніі Ўільям Хэйг заявіў, што міністры павінны даслаць Расеі сыгнал, каб тая не замінала правядзеньню прэзыдэнцкіх выбараў, заплянаваных ва Ўкраіне на 25 траўня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG