Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фотафакт: навучэнцам у Гомелі не рэкамэндуюць насіць георгіеўскія стужкі


У сацыяльнай сетцы «Аднаклясьнікі» зьявіўся здымак ліста, які нібыта паступіў ва ўсе школы Гомеля.

У гэтым лісьце за подпісам 1-га сакратара Чыгуначнага райкама БРСМ утрымліваецца ўказаньне выкарыстоўваць толькі чырвона-зялёныя стужкі падчас сьвяткаваньня 9 мая.

«Ніякіх георгіеўскіх стужак быць не павінна!» — гаворыцца ў паведамленьні.Другі сакратар ЦК БРСМ Андрэй Белякоў распавёў Свабодзе:

«Чырвона-зялёная стужка — сымбаль нашага дзяржаўнага сьцяга — ёсьць і сымбалем нашых акцыяў. І падчас сваіх мерапрыемстваў мы стараемся яшчэ раз падкрэсьліць нашае стаўленьне да сьцяга і распаўсюджваем менавіта такую стужачку. Пытаньне пра выкарыстаньне ці забарону выкарыстаньня георгіеўскай стужкі мы не разглядалі на цэнтральным узроўні. Мы заўсёды кажам, што БРСМ вітае распаўсюд чырвона-зялёнай стужкі — сымболікі нашага сьцяга. І нашую дзейнасьць мы ня зьвязваем з георгіеўскай стужкай».


У сацыяльных сетках пацьвярджаюць існаваньне падобнай рэкамэндацыі:
Сайт «Сильные Новости» піша, што зьвязаўся з працаўніком адной са школ Чыгуначнага раёну Гомеля, які на ўмовах ананімнасьці пацьвердзіў інфармацыю аб непажаданасьці выкарыстаньня падчас сьвяткаваньня георгіеўскіх стужак.

Паводле пэдагога, забараняць, здымаць ці адбіраць георгіеўскія стужачкі ніхто ня будзе, аднак для выкарыстаньня падчас сьвята перамогі над фашызмам рэкамэндаваная толькі афіцыйная сымболіка Рэспублікі Беларусь.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG