Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі палонны данецкіх сэпаратыстаў


6 траўня сэпаратысты адпусьцілі лідэра самаабароны Данецку — Міколу Якубовіча. 40-гадовы Якубовіч — былы берасьцейскі міліцыянт, які ад 2006 году жыве ва Ўкраіне.

«Паехаў вызваляць актывіста „Бацькаўшчыны“ і сам трапіў у палон. Ведаю, хто захапіў, але не магу гаварыць пра гэта, бо ідуць перамовы», — заявіў Радыё Свабода Мікола Якубовіч наконт падзеяў 1 траўня.

Ён кажа, што ў палоне быў разам з чатырма іншымі актывістамі:

«Фізычнае ўзьдзеяньне было толькі пры затрыманьні. Абыходзіліся добра: кармілі, аказвалі мэдычную дапамогу. А пасьля таго як яны даведаліся, каго захапілі, стаўленьне кардынальна зьмянілася ў лепшы бок», — узгадвае Якубовіч.

Ён абвяргае паведамленьні, што ў палоне яго катавалі.

Пра працэс вызваленьня Якубовіч апавядае вельмі сьцісла:

«Прыехалі перамоўнікі, якіх я прызначыў. Нас вывезьлі на машыне хуткай дапамогі, а пасьля адпусьцілі».

Цяпер Якубовіч у шпіталі, дзе праходзіць мэдычнае абсьледаваньне. Ён паведаміў, што ў яго агнястрэльная рана нагі.

Мікола Якубовіч — дарадца сакратара Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG