Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністры замежных спраў Украіны і Расеі сустрэнуцца ў Вене


Андрэй Дзешчыца

Андрэй Дзешчыца

Кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў Расеі і Ўкраіны Сяргей Лаўроў і Андрэй Дзешчыца сёньня разам знаходзяцца ў Вене на пасяджэньні камітэту Рады Эўропы.

Цэнтральная тэма абмеркаваньня — крызіс ва Ўкраіне. Паводле дадзеных Міністэрства замежных спраў Аўстрыі, Лаўроў і Дзешчыца зь іншымі калегамі возьмуць удзел у «працоўнай вячэры».

Масква больш за два месяцы адмаўляецца прызнаць легітымнасьць падтрыманага Захадам украінскага ўраду. Адначасова Расея выступае і супраць правядзеньня 25 траўня ва Ўкраіне прэзыдэнцкіх выбараў, якія ўмацуюць легітымнасьць улады.

Першы і на гэты момант апошні раз Лаўроў і Дзешчыца мелі афіцыйную сустрэчу ў Жэнэве 17 красавіка, калі кіраўнікі дыпляматычных ведамстваў ЗША, ЭЗ, Расеі і Ўкраіны зацьвердзілі пагадненьне пра дээскаляцыю крызісу.

У сустрэчы ў Вене возьмуць удзел каля 30 міністраў замежных спраў з краін Рады Эўропы, якая складаецца з 47 дзяржаў. У Вене будзе прысутнічаць брытанскі міністар Уільям Хейг. Удзел ягоных калегаў зь Нямеччыны і Францыі не заплянаваны.
XS
SM
MD
LG