Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 70% жыхароў Данбасу — за цэласнасьць Украіны


72,8% жыхароў Данецкай вобласьці і 70,1% жыхароў Луганскай вобласьці падтрымліваюць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны.

Пра гэта сьведчаць прэзэнтаваныя вынікі «Народнага рэфэрэндуму», які адбыўся ў гэтых абласьцях 4 траўня, — паведамляе УНІАН.

Гэтак, па выніках апытаньня, супраць тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны ў Данецкай вобласьці выказаліся 24,75% рэспандэтаў, у Луганскай вобласьці — 26,9%.

Такім чынам, за падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны ў Данецкай вобласьці прагаласавалі 68 343 чалавекі, у Луганскай — 62 782.

Як адзначыў арганізатар «Народнага рэфэрэндуму» ў Данецкай вобласьці Дзьмітрый Ткачэнка, вынікі апытаньня сьведчаць пра тое, што «ўся ідэя пра фэдэралізацыю, ідэя пра стварэньне нейкіх тэрытарыяльных рэспублік — гэта надуманая тэма, гэта тое, што актыўна фінансуецца з трэцяга боку і арганізуецца звонку».

Апытаньне не праводзілася ў Славянску і Славянскім раёне, Краматорску, Канстанцінаўцы, Дружкоўцы і Горлаўцы, дзе актыўна дзейнічаюць тэрарысты.

Пратаколы з вынікамі «Народнага рэфэрэндуму» перададуць у ЦВК Украіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG