Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Авакаў: «У Славянску забітыя больш за 30 тэрарыстаў»


Арсен Авакаў

Арсен Авакаў

5 траўня ў ходзе антытэрарыстычнай апэрацыі ў горадзе Славянску Данецкай вобласьці былі забітыя больш за 30 прарасейскіх баевікоў.

Пра гэта ў Фэйсбуку напісаў міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў:

«Нашы страты — 4 байцы і 20 параненых. Паводле нашай ацэнкі, у тэрарыстаў страты за 30 чалавек. Параненых дзясяткі. Вельмі шмат крымчан, сустракаюцца і расейцы. Сёньня былі і чачэнцы. Верталёт зьдзейсьніў аварыйнае прызямленьне — лётчыкаў выратавалі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG