Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Дамашэвіч на Свабодзе


Уладзімер Дамашэвіч

Уладзімер Дамашэвіч

Пісьменьнік Уладзімер Дамашэвіч браў удзел у многіх перадачах і праектах Беларуская Службы Радыё Свабода. Вось некаторыя перадачы зь яго ўдзелам.

Такога ня можа быць, інакш мы ўвойдзем у гісторыю як народ, які сам сябе загубіў.


Так Уладзімер Дамашэвіч адказаў на Анкету Свабоды.

Уладзімер Дамашэвіч быў рэдактарам першых дзьвюх кніг Васіля Быкава


«Жураўліны крык» і «Трэцяя ракета» трапілі ў рукі чалавека, які разгледзеў у аўтару надзвычайны талент і зрабіў усё мажлівае, каб правесьці кнігі праз цэнзурныя рагаткі. Гэтае паразуменьне засталося на ўсё жыцьцё і вылілася ў шчырае сяброўства. Фрагмэнт ліста Васіля Быкава да Ўладзімера Дамашэвіча, датаванага 18-м траўня 1965 году.

Уладзімер Дамашэвіч: «Ня думаў, што гэта будзе апошняя сустрэча...»


Чытаем Быкава. Пісьменьнік Уладзімер Дамашэвіч чытае фрагмэнт выступу Васіля Быкава на пленуме Саюзу пісьменьнікаў у лістападзе 1985 году.

У «Доме літаратара» Янка Запруднік, Уладзімер Дамашэвіч, «Пружанскі блюз»


Паўстагодзьдзя працуе ў беларускай літаратуры Ўладзімер Дамашэвіч. Яшчэ ў 1960-я гады ён разам з Васілём Быкавым выступаў у абарону беларускай мовы на розных пісьменьніцкіх форумах. У 1980-я і 1990-я гады яго можна было ўбачыць на апазыцыйных мітынгах зь нязьменнай «Пагоняй» на бэрэтцы. Яго творы гадамі ляжалі ў выдавецтвах, заблякаваныя да выхаду цэнзурай.

Уладзімер Дамашэвіч у перадачы «Вострая Брама» «Кансэрватары і лібэралы»


Гэта быў «Жураўліны крык». І вось ужо цэнзар з намі гаворыць: ведаеце, я не магу канкрэтна прыдрацца да нейкага там месца ў аповесьці і апавяданьнях, але сам дух, сама накіраванасьць аўтара, яна такая, што, кажа, калі ён будзе і далей ісьці па гэтай дарожцы, у яго будуць вялікія цяжкасьці. Уяўляеце, ён як у ваду глядзеў. Быкаў пасьля ўвесь час чуў гэты прэс зьверху».

Прыватны дзёньнік: Уладзімер Дамашэвіч

Пісьменьнік разважае пра вайну і перамогу.

Уладзімер Дамашэвіч у Падарожжах Свабоды


Клецак-1 і Клецак-2
XS
SM
MD
LG