Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З палону вызвалены пілёт зьбітага над Славянскім Мі −24


Лётчык верталёту Мі-24 Узброеных сілаў Украіны, капітан Яўген Краснокуцкі, які ў ноч на 2 траўня патруляваў раён Слвавянска і быў зьбіты сепаратыстамі, вызвалены з палону.

Цяпер афіцэр знаходзіцца ў вайскова-мэдычным клінічным цэнтры Паўночнага рэгіёну. Стан яго здароўя лекары характарызуюць як здавальняючы.

Таксама ў цэнтры знаходзяцца целы пяці пілётаў, якія загінулі ў выніку абстрэлу баевікамі верталётаў украінскага войска. Тры целы праходзяць працэс ідэнтыфікацыі, паведамляе Ліга.Навіны.

У ноч на 2 траўня ў раёне Славянску (Данецкая вобласьць) былі зьбітыя два верталёта Мі −24, якія патрулявалі гэты раён.

Баявыя машыны былі зьбітыя пры дапамозе пераносных зэнітна-ракетных комплексаў (ПЗРК). Некалькі вайскоўцаў Узброеных сілаў Украіны загінулі, адзін атрымаў раненьні.

Міністэрства абароны Ўкраіны адзначае, што выкарыстаньне ПЗРК сьведчыц, што ў Данецкай вобласьці дзейнічаюць не «мірныя пратэстоўцы», а добра падрыхтаваныя і ўзброеныя прафесійныя дыверсійныя групы, мэта якіх — дэстабілізаваць абстаноўку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG