Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна скараціла імпарт расейскага газу


Адначасна, павялічылася здабыча газу ва Ўкраіне

Украіна за студзень- сакавіку 2014 года скараціла імпарт расейскага газу ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2013 года на 13,8% — да 6,1 млрд куб. м. Пра гэта аведамляе ЎНІАН.

У сакавіку 2014 года, апошнім месяцы, калі Ўкраіна купляла расейскі газ па самай нізкім за апошнія чатыры гады кошце ў 268 даляраў за тысячу кубаметраў, імпарт газу скараціўся.

Здабыча газу ва Ўкраіне, бяз уліку «Чарнаморнафтагаза», за тры месяцы 2014 склала 4,882млрд. куб. м., што на 2% больш за паказчык за аналягічны пэрыяд 2013 года.

Па дадзеных Мінэнэргавугля, спажываньне газу ў сакавіку 2014 года скарацілася ў параўнаньні з сакавіком 2013 на 29,6% .

Пазыцыя Украіны палягае ў тым, што яна гатовая плаціць за расійскі газ 268,5 даляраў за тысячу кубамэтраў, як было дамоўлена пры прэзыдэнцтве Януковіча. Запазыка Ўкраіны за расейскі газ расьце, і на сёньняшні дзень дасягае каля 3,5 млрд. даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG