Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Эстоніі — вайсковыя вучэньні НАТО ля расейскай мяжы


Прэзыдэнт Эстоніі Томас Ільвес вітае амэрыканскіх вайскоўцаў. 28 красавіка 2014 г.

Прэзыдэнт Эстоніі Томас Ільвес вітае амэрыканскіх вайскоўцаў. 28 красавіка 2014 г.

5 траўня у Эстоніі пачнуцца вайсковыя вучэньні з удзелам хаўрусьнікаў НАТО «Вясновы шторм».

У вучэньнях прымуць удзел каля 6 тысяч вайскоўцаў, у тым ліку рота паветраных дэсантнікаў колькасьцю ў 150 чалавек са складу 173 паветрана-дэсантнай брыгады ЗША, 90 пяхотнікаў зь Вялікай Брытаніі, а таксама падразьдзяленьні Францыі, Нідэрляндаў, Бэльгіі, Польшчы, Літвы і Латвіі.

У манэўрах таксама будуць удзельнічаць зьнішчальнікі ВПС Даніі, якія базуюцца на авіябазе Эмары (Amari) блізу Таліна.

Польшча накіроўвае тры штурмавікі Su-22 і падразьдзяленьне супрацьпаветранай абароны з ракетным комплексам SA-8.

Упершыню ў вучэньнях прыме ўдзел каманда кібэрабароны з Францыі.

Вучэньні ахопяць паўднёвыя і паўднёва-ўсходнія рэгіёны Эстоніі блізу мяжы з Расеяй

Па сканчэньні манэўраў амэрыканскія дэсантнікі застануцца ў Эстоніі сама мала да канца гэтага года.

Вучэньні завершацца 23 траўня, перадае Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG