Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крос і адцісканьне ў Менску з георгіеўскімі стужкамі


4 траўня ў Менску адбылася зладжаная грамадзкім аб’яднаньнем «Русь маладая» прабежка ў гонар Дня Перамогі.

Сярод 40 удзельнікаў кросу, які прайшоў ад парка Горкага да стэлы «Менск — горад-герой», былі таксама сябры ініцыятывы «Славянскія прабежкі», якая мае адпаведную групу ў сацыяльнай сетцы «Ўкантакце».

Усе ўдзельнікі пазначылі сябе георгіеўскімі стужкамі, а лідэры калёны трымалі савецкі і афіцыйны беларускі сьцягі. Падчас кросу актывісты скандавалі "Спасибо деду за победу!«Спартова-ідэялягічнае мерапрыемства скончылася пікетам каля стэлы з расьцяжкамі-лягатыпамі арганізацыяў-удзельніц.

9 траўня на ініцыятыву «Русі маладой» і «Славянскіх прабежак» у Менску на пляцоўцы каля Палаца Спорту стартуе яшчэ адно мерапрыемства — «Адцісьнемся за Перамогу!», асноўная мэта якога, паводле сайта грамадзкага аб’яднаньня «Русь маладая», — папулярызацыя здаровага ладу жыцьця і патрыятызму сярод жыхароў і гасьцей горада.

У аснове праграмы — спартыўная акцыя, сымбалічна зьвязаная з 69 гадамі з Дня Перамогі — масавае адначасовае адцісканьне ад зямлі, падчас якога кожны з удзельнікаў мусіць выканаць гэтае практыкаваньне як мінімум 69 разоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG