Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФРГ склікае другую жэнэўскую канфэрэнцыю па Ўкраіне


Франк-Вальтэр Штайнмаер
Франк-Вальтэр Штайнмаер

Міністар замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер заклікаў правесьці другую міжнародную канфэрэнцыю па сытуацыі ва Ўкраіне.

У нядзелю Штайнмаер правёў тэлефонныя перамовы зь вярхоўным прадстаўніком Эўразьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан, Дзяржсакратаром ЗША Джонам Керы, Міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым і прадстаўнікамі АБСЭ.

У інтэрвію нямецкаму каналу ARD Штайнмаер адзначыў, што мэтай гэтай сустрэчы павінна быць выразная дамоўленасьць, якая паклала б канец канфлікту і дазволіла перавесьці падзеі ў рэчышча палітычных рашэньняў.

Любое прамаруджваньне ў гэтай сытуацыі зьяўляецца безадказным, паколькі гэта прывядзе да новых ахвяраў, заявіў Штайнмаер.

Кіраўнік МЗС Нямеччыны лічыць цалкам магчымым правесьці 25 траўня прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне. На ягоную думку, выбары новага кіраўніка дзяржавы будуць спрыяць стабілізацыі становішча ва Ўкраіне, паколькі цяперашнім пераходнаму ўраду і выканаўцу абавязкаў прэзыдэнта не хапае легітымнасьці, паведамляе Нямецкая хваля.

Расея наадварот лічыць, што на тле хваляваньняў на ўсходзе Ўкраіны і сутыкненьняў у Адэсе, ідэя правядзеньня выбараў выглядае абсурднай, адзначае AFP.

17 красавіка ЗША, Расея, Украіна і ЭЗ на перамовах ў Жэневе вызначылі крокі па дээскаляцыі канфлікту, уключаючы раззбраеньне незаконных баявых груповак і пачатак нацыянальнага дыялёгу па канстытуцыйных рэформаў.

Нагляд за выкананьнем гэтага пагадненьня быў ускладзены на АБСЭ.

Амаль неадкладна пасьля падпісаньня жэнэўскага пагадненьня Расея і Ўкраіна пачалі абвінавачваць адзін аднаго ў парушэньні дамовы.

У нядзелю намесьнік міністра замежных спраў Расеі заявіў, што ў бліжэйшыя дні плянуецца правядзеньне пэўных захадаў, якія паводле ягоных словаў, павінныя заахвоціць ўкраінскі ўрад пачаць «дыялёг» з сэпаратыстамі, нагадвае Голас Амэрыкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG