Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перастрэлка ў Данецку


У Данецку ля будынка гарадзкой рады ў ноч на панядзелак адбылася перастрэлка.

Як паведамілі прарасейскія актывісты, спачатку быў моцны выбух, а затым пачалася стральба. Аб пацярпелых не паведамляецца.

Напярэдадні сэпаратысты занялі будынка вайсковай пракуратуры Данецка і Ленінскага раённага выканкама. У прэсавай службе так званай «Данецкай народнай рэспублікі» паведамілі, што мэр Данецка Аляксандр Лук’янчанка добраахвотна склаў паўнамоцтвы, аднак гарсавет абверг гэтую інфармацыю.

У Данецкай вобласьці ў горадзе Навагродаўцы сэпаратысты захапілі ў закладнікі пяць чалавек — дэпутатаў і шахцёраў, паведамілі ў Канфэдэрацыі свабодных прафсаюзаў Украіны. Пазьней стала вядома, што адзін зь іх — гарняк Аляксандр Гураў — зьбег. Астатніх даставілі ў будынак Данецкага абласнога савета. Усе яны жывыя, паведамляе «Украінская праўда».

Таксама па інфармацыі Канфэдэрацыі свабодных прафсаюзаў, блёкпасты прарасейскіх баевікоў у Данецкай і Луганскай абласьцях аснашчаныя гранатамётамі, кулямётамі і аўтаматамі.

У Краматорску ўзброеныя людзі ў нядзелю захапілі дырэктара гарадзкога трамвайна- тралейбуснага ўпраўленьня, дэпутата гарсавета Сяргея Шацкага, запатрабаваўшы за яго вызваленьне мяшкі з пяском. Працаўнікі прадпрыемства выканалі патрабаваньне, аднак Шацкі па-ранейшаму знаходзіцца ў закладніках.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG