Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канада ўвяла эканамічныя санкцыі супраць яшчэ 16 расейскіх грамадзян. Пра гэта гаворыцца ў заяве канадзкага прэм’ера Стывэна Харпэра, апублікаванай на сайце ўрада.

«Незаконная акупацыя Расеяй Украіны і правакацыйная ваенная актыўнасьць застаецца прычынай сур’ёзнай занепакоенасьці міжнароднай супольнасьці», — адзначыў Харпэр.

Паводле яго слоў, пашырэньне санкцый — гэта ціск на «адказных за крызіс ва Ўкраіне». Прэм’ер-міністар Канады падкрэсліў, што яго ўрад мае намер рабіць больш жорсткімі санкцыі ў выпадку павелічэньня пагрозы для сувэрэнітэту Ўкраіны.
XS
SM
MD
LG