Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія войскі пакінулі Краматорск


Украінскія войскі пакінулі Краматорск, які разьмешчаны за 15 кілямэтраў ад Славянску.

Пра гэта піша Украінская праўда са спасылкай на 5 канал.

Сілавікі на БТР вярнуліся да сваёй базы на аэрадроме блізу горада.

Чаму ўкраінскія войскі сышлі — невядома.

Мясцовыя жыхары скардзяцца на адсутнасьць улады ў Краматорску і кажуць, што хочуць нарэшце жыць спакойна.

Як вядома, украінскія вайскоўцы вялі баі з баевікамі-сэпаратыстамі ў Краматорску. Куды адступіла большасьць экстрэмістаў — пакуль невядома.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG