Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Жыве Беларусь!» пакажуць на тэлеканале Canal+


Кадр зь фільму "Жыве Беларусь!"
Кадр зь фільму "Жыве Беларусь!"

Таксама фільм пакажуць на Нью-Ёрскім фэстывалі польскіх фільмаў

Мастацкую стужку «Жыве Беларусь!» пакажуць на Нью-Ёрскім фэстывалі польскіх фільмаў 10 траўня. Гэта адзін з найбуйнейшых фэстываляў польскага кіно. На афіцыйным сайце фэстывалю адзначаецца:


«Гэта першы незалежны фільм пра сучасную Беларусь, таямнічую і часта не зразумелую краіну ў цэнтры Эўропы».


Нью-Ёрскі фэстываль польскіх фільмаў (NYPFF) заснаваны ў 2005 годзе. У ім удзельнічаюць найлепшыя мастацкія, дакумэнтальныя і анімацыйныя стужкі польскай вытворчасьці. Ганаровы патрон фэстывалю — Анджэй Вайда.

Акрамя гэтага, «Жыве Беларусь!» будзе мець афіцыйную тэлевізійную прэм’еру. 14 траўня а 21-ай гадзіне фільм пакажуць на француска-польскім тэлеканале Canal+, які часткова прафінансаваў стварэньне стужкі.


«Жыве Беларусь!» ужо неаднаразова дэманстраваўся ў розных краінах сьвету.

У прыватнасьці, фільм паказвалі на кінафэстывалях у Канах, Бэрліне, польскім Цешыне (Польшча), Леўвардэне (Нідэрлянды), Кіеве (Украіна), Быдгашчы (Польшча),Торуні (Польшча), Сэтубале (Партугалія), Чыкага (ЗША), Таронта (Канада), Празе (Чэхіі), Вільні (Літва), Насау (Багамы), Гоа (Індыя) і інш. Фільм уганараваны гран-пры на кінафэстывалях у Вене (Аўстрыя), Варшаве (Польшча), Стамбуле (Турэччына), прызам глядацкіх сымпатыяў — у Гдыні (Польшча), за найлепшы сцэнар — у Брусэлі (Бэльгія), за найлепшую музыку — у Трускаўцы (Украіна).

Мапа краінаў, дзе ўжо паказвалі "Жыве Беларусь!":



Фільм (афіцыйны год выданьне 2013) апавядае пра сучасную Беларусь. Маладога рок-музыку Мірона Захарку забіраюць у войска, а гурт трапляе ў чорныя сьпісы. У войску ён пачынае весьці дзёньнік у інтэрнэце, дзе апісвае дзедаўшчыну і ўмовы службы. Дзёньнік перарастае ў адкрытае супрацьстаяньне з рэжымам.

Фільм здымаўся ў лістападзе-сьнежні 2011 году ў Польшчы. Аднак Амбасада Беларусі ў Польшчы рэзка асудзіла фільм і заклікала не паказваць у кінатэатрах

Фільм часткова заснаваны на фактах біяграфіі Францішка Вячоркі, ён жа сусцэнарыст.

Музыку да фільму напісаў Лявон Вольскі.

Актору Анатолю Кату за ўдзел у фільму скасавалі кантракт на дзяржаўнай кінастудыі «Беларусьфільм».
XS
SM
MD
LG