Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Адэсе вызвалілі сэпаратыстаў. Авакаў абураны. Кіраўніцтва міліцыі звольненае


Усё кіраўніцтва адэскай ўправы МУС адхіленае ад выкананьня абавязкаў, міліцыю ў раёне ўзначаліць Іван Кацерынчук. Пра гэта паведамляе галоўны рэдактар выданьня «Цензор. нет» Юры Бутусаў са спасылкай на заяву міністра ўнутраных справаў Арсена Авакава.

«У мяне няма слоў, каб выказаць сваё абурэньне ганебным фактам вызваленьня 10 правакатараў, па віне якіх у Адэсе былі забітыя 43 чалавекі і 160 параненыя», — цытуе Бутусаў заяву Авакава.

«Я хачу шчыра сказаць пра прычыны таго, што здарылася. Затрыманыя правакатары павінны былі быць ўчора ноччу (у ноч на 4 мая — рэд.) Адканваяваныя ў Кіеў. Аднак намесьнік генэральнага пракурора Банчук наўпрост забараніў этапаваць затрыманых з Адэсы. У выніку гараддзел міліцыі быў заблякаваны. Міліцыя атрымала загад не выпускаць правакатараў і падрыхтавацца да адбіцьця штурму», — паведаміў міністар.


Аднак, паводле яго слоў, пракурор прыняў рашэньне аб вызваленьні затрыманых удзельнікаў масавых беспарадкаў. «Гэта самаўпраўнае рашэньне пракуратуры патрабуе сур’ёзнага расьсьледаваньня. Вызваленьне правакатараў можа прывесьці да новых выбухаў гвалту ў Адэсе», — дадаў кіраўнік МУС.


«Дзеяньні МУС: усё кіраўніцтва УУС адхіленае ў поўным складзе, распачатыя крымінальныя справы. Новы начальнік Адэскага УУС Іван Кацерынчук накіроўваецца на месца проста цяпер», — адзначыў Арсен Авакаў.

Раней у нядзелю міліцыя ў Адэсе адпусьціла 67 затрыманых удзельнікаў масавых беспарадкаў 2 траўня, матывуючы такія дзеяньні рашэньнем пракуратуры.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG