Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паранены мэр Харкава Кернес апублікаваў у «Інстаграме» здымак са шпітальнай палаты


Генадзь Кернес

Генадзь Кернес

Паранены мэр Харкава Генадзь Кернес апублікаваў у «Інстаграме» фота са шпітальнай палаты ў ізраільскай лякарні, дзе ён зараз знаходзіцца, і падзякаваў за падтрымку.

«Жыць трэба моцным! Усім дзякуй! Я вярнуся» — гаворыцца ў подпісе пад фота.

28 красавіка падчас ранішняй прабежкі Кернеса паранілі ў сьпіну з агнястрэльнай зброі. Па паведамленьнях, невядомы, верагодна, страляў са снайпэрскай вінтоўкі Драгунова. Кернес атрымаў раненьні грудной клеткі і брушной поласьці.

Спачатку яму зрабілі апэрацыю харкаўскія мэдыкі. 29 красавіка яго транспартавалі ў шпіталь у ізраільскай Хайфе.

XS
SM
MD
LG