Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАЖ уганаравала пераможцаў конкурсу «Вольнае слова» (фота)


У Сусьветны дзень свабоды прэсы ў Менску ўганаравалі пераможцаў конкурса «Вольнае слова», які з 2007 года ладзіць ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Піша прэс-служба БАЖ.

Старшыня арганізацыі Жана Літвіна павіншавала калегаў з прафэсійным сьвятам, зазначыўшы, што гэтая дата проста абавязвае нас узгадаць пра праблемы беларускай і сусьветнай журналістыкі.

«Нашы ўнутраныя праблемы — сыстэмныя, хранічныя, але на фоне падзеяў у суседняй краіне яны ўжо не выглядаюць такімі крытычнымі», — зазначыла Жана Літвіна. Яна прыгадала, што каля 10 беларускіх журналістаў асьвятляюць падзеі ва Ўкраіне.


«Гэта драматычная паўсядзённасьць, да якой мы мусім быць гатовыя. Журналісты павінны паказваць вайну, каб яна як мага хутчэй скончылася, і адчуваць адказнасьць за асьвятленьне падзеяў. Прафэсійная праца нашых калег — адзіны спосаб супрацьстаяць прапагандзе і наша галоўная "зброя"», — зазначыла старшыня ГА «БАЖ».

«Менавіта для падтрыманьня стандартаў нашай прафэсіі і быў прыдуманы конкурс „Вольнае слова“, — падкрэсьліў старшыня журы Юрась Карманаў. — Нашы пераможцы дэманструюць прафэсіяналізм найвышэйшага гатунку».


Па словах старшыні журы, тэматыка дасланых на сёлетні конкурс твораў — самая шырокая: ад маляўнічага расповеду пра Дразды і аналізу сытуацыі з вылучанымі на Нобэлеўскую прэмію беларусамі да наркагандлю і зьмены полу.


Запрашаючы пераможцаў для ўручэньня дыплёмаў, Юрась цытаваў самыя яркія фрагмэнты іх тэкстаў і прасіў падзяліцца гісторыяй іх напісаньня.

Сьпіс пераможцаў выглядае наступным чынам:

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ЖАНРЫ:

1 месца: Ягор Марціновіч (“Наша Ніва”) - “Царскае сяло Дразды: хто ў ім жыве. Чыноўнікі і бізнэсоўцы пабудавалі сабе Еўропу ў асобна ўзятым квартале”

2 месца: Зьміцер Лукашук (“Эўрарадыё”) - “Памілаваны смяротнік: Смяротнае пакаранне нікога не палохае і не спыняе”

3 месца: Надзея Белахвосьцік (“Комсомольская правда” в Белоруссии”) - «Актер Эдуард Горячий о Минске 60-х: «Мне повезло – посадили и все. А многих выгнали из комсомола»»

АНАЛІТЫЧНЫЯ ЖАНРЫ:

1 месца: Андрэй Дынько (“Наша Ніва”) - «Бяляцкі ці Алексіевіч?»

2 месца: Валярына Кустава (“Новы Час”) - «Бомба жывой Беларусі. Яшчэ адна рэцэнзія на спрэчны фільм»

3 месца: Зьміцер Яненка (“Товарищ.online”) - «Беларусь религиозная: ни свободы, ни совести»

МАСТАЦКА-ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫЯ ЖАНРЫ:

1 месца: Сяргей Ваганаў (“Наша Ніва”) - “Па кім маўчыць звон”

2 месца: Ягор Марціновіч (“Наша Ніва”) - «Што було, то було»: бацьку Ірыны Абельскай пры Сталіну асудзілі на 25 гадоў за «антысавецкую дзейнасць». Жорсткі прысуд раскідаў сям’ю Пастаялкаў па ўсім Саюзе”

3 месца:

- Руслан Гарбачоў («Салідарнасць») - «Молодость Беларуси»

- Зміцер Панкавец («Наша Ніва») - «Зміцер Дашкевіч: Калі б не вера, то ўскрыў бы сабе вены»

ЖУРНАЛІСЦКАЕ РАСЬСЬЛЕДАВАНЬНЕ:

1 месца: Яўген Валошын (“Еўрапейскае радыё для Беларусі”) - «За 11 хвілін мак з мінскага рынка пераўтвараецца ў наркотык»

2 месца: Тацяна Шахновіч («“Комсомольская правда” в Белоруссии»)- «Беловежское соглашение о распаде СССР исчезло?»

3 месца: Віталь Ругайн (“Еўрапейскае радыё для Беларусі”) -«Арганізатары "Міс Мінск" ведалі, што бяруць на конкурс танцорак go-go»

ДЭБЮТ:

1 месца: Раман Сьвечнікаў (34mag.net) - “Рома ў Манголіі”

2 месца: Натальля Беніцэвіч (TUT.BY) - «Жизнь приграничья. Украинцы вывозят из Беларуси клюкву мешками. "Передайте Лукашенко, чтобы хоть границу нам не закрыл!"»

3 месца: Алена Запарожац (34mag.net, г. Смаргонь) - “Як я зрабілася дзяўчынкай”

XS
SM
MD
LG