Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінцам нагадалі аб крымінальнай адказнасьці за «супрацу» з тэрарыстамі


Галоўная ўправа нагляду за выкананьнем законаў у ваеннай сфэры Генэральнай пракуратуры Ўкраіны заклікае жыхароў паўднёва-ўсходніх абласьцей не паддавацца на правакацыі арганізатараў масавых беспарадкаў і дывэрсантаў са зброяй і ўстрымацца ад удзелу ў іх.

Такія дзеяньні ўяўляюць прамую пагрозу канстытуцыйнаму ладу Ўкраіны, яе тэрытарыяльнай цэласнасьці і грамадзкай бясьпецы і будуць расцэньвацца як саўдзел у зьдзяйсьненьні цяжкіх злачынстваў супраць грамадзкай бясьпекі і аўтарытэту органаў дзяржаўнай улады, папярэдзілі ў ГПУ.

Таксама ў пракуратуры падкрэсьлілі, што за зьдзяйсьненьне такіх дзеяньняў Крымінальным кодэксам Украіны прадугледжана суровая адказнасьць аж да пазбаўленьня волі тэрмінам да 15 гадоў.


У прыватнасьці, як нагадалі ў ГПУ, 18 красавіка ўступіў ў сілу Закон «Аб унясеньні зьменаў у Крымінальны кодэкс Украіны», паводле якога павялічаны тэрміны зьняволеньня за замах на тэрытарыяльную цэласнасьць і недатыкальнасьць Украіны, дзяржаўную здраду, разгалошваньне дзяржаўнай таямніцы, выбухі і падпалы, перашкоды законнай дзейнасьці Ўзброеных сілаў Украіны і іншых вайсковых фармаваньняў у асаблівы пэрыяд.

Так, адказваць абмежаваньнем волі давядзецца за захоп вакзалу, аэрадрому, порту, станцыі або іншага транспартнага прадпрыемства.


Дзеяньні, якія пацягнулі гібель людзей або іншыя цяжкія наступствы, будуць карацца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад васьмі да 15 гадоў. Акрамя таго, усталяваны штраф або папраўчыя працы за блякаваньне транспартных камунікацыяў, адключэньне энэргазабесьпячэньня або іншае наўмыснае дзеяньне, якое парушыла нармальную працу транспарту або стварала небясьпеку для жыцьця людзей, падкрэсьлілі ў Генпракуратуры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG