Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Кіеве чакаюць узброенага нападу ваеўнікоў — крыніца


Ініцыятар правядзеньня веча на Майдане ў Кіеве 4 мая да гэтага часу застаецца ананімным, ніводная зь вядомых арганізацый Майдану з такой ініцыятывай не выступала. Пра гэта гаворыцца на старонцы суполкі Maidan Press Center ў Facebook.

«Выклікае непакой, што ананімныя сілы зь невядомай мэтай спрабуюць арганізаваць масавыя сходы людзей на Майдане. Да таго ж ніхто не зьвяртаўся да пэрсаналу сцэны для арганізацыі яе працы», — гаворыцца ў паведамленьні Maidan Press Center.

Паводле інфармацыі супольнасьці, за разьмяшчэньне аб’явы аб правядзеньні веча на Майдане 4 мая невядомыя асобы прапануюць па 1000 грыўняў за адну аб’яву.

«Іншая крыніца паведамляе, што заўтра з Майдану рушыць група спэцыяльна падрыхтаваных і загадзя прыведзеных на тэрыторыю Майдану баевікоў ў колькасьці 500-800 чалавек. Гэтыя баевікі будуць мець задачу арганізаваць захоп урадавых будынкаў са зброяй у руках і „кактэйлямі Молатава“. Карцінка павінна выглядаць так, што гэта актывісты Майдана, якія не задаволеныя дзеяньнямі ўлады пайшлі на штурм урадавых установаў. Такія дзеяньні маюць мэту паралізаваць працу цэнтральных органаў дзяржаўнай улады ва Ўкраіне ў перыяд правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі на Ўсходзе і на Поўдні», — паведамляюць у Maidan Press Center.

Актывісты заклікаюць кіяўлянаў быць уважлівымі і асьцярожнымі, не паддавацца на правакацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG