Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ: грамадзяне Расеі датычныя да беспарадкаў у Адэсе


Адэса, 3 траўня

Адэса, 3 траўня

СБУ і Украіны і МЗС краіны заявілі аб датычнасьці грамадзян Расеі да беспарадкаў у Адэсе, у выніку якіх, па апошніх дадзеных , загінулі 46 чалавек і каля двухсот пацярпелі, у тым ліку 22 міліцыянта.

У СБУ адзначылі, што сярод затрыманых удзельнікаў сутыкненьняў паміж праціўнікамі і прыхільнікамі адзінства Украіны ёсьць не менш як тры грамадзяніна Расе\іі.

У рамках расьследаваньня беспарадкаў у Адэсе затрыманыя каля 130 чалавек. Адкрыта дзесяць крымінальных спраў аб «масавых беспарадках», «наўмысных забойствах», « захопе дзяржаўных будынкаў».

У сувязі з трагічнымі падзеямі ў горадзе аб'яўлена трохдзённая жалоба.
XS
SM
MD
LG