Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША заклікае Маскву спыніць падтрымку сэпаратыстаў ва Ўкраіне


Джон Керы і Сяргей Лаўроў

Джон Керы і Сяргей Лаўроў

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры і міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў у суботу абмеркавалі па тэлефоне абвастрэньне сытуацыі ва Ўкраіне.

Джон Кэры вітаў вызваленьне назіральнікаў АБСЭ, захопленых раней прарасейскімі актывістамі на ўсходзе Ўкраіны. Ён заявіў, што Расеі неабходна спыніць аказаньне падтрымкі сэпаратыстам, якія захапілі ўрадавыя будынкі на ўсходзе Ўкраіны.

Сяргей Лаўроў у сваю чаргу адзначыў, што Вашынгтон павінен выкарыстаць свой уплыў, каб пераканаць Кіеў спыніць ваенную апэрацыю супраць апалчэнцаў. Ён заклікаў да ўзмацненьня ролі АБСЭ ў забесьпячэньні выкананьня Жэнэўскіх дамоўленасьцяў і наладжваньні агульнанацыянальнага дыялёгу, перш за ўсё па канстытуцыйнай рэформе.
XS
SM
MD
LG