Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Украіны: Расея кінула выклік усяму крымскататарскаму народу


Мустафа Джамілеў

Мустафа Джамілеў

Забарона Расеі на ўезд у Крым аднаму зь лідэраў крымскіх татараў Мустафу Джамілеву зьяўляецца выклікам усяму крымскататарскаму народу. Пра гэта гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Украіны, распаўсюджанай Дэпартамэнтам інфармацыйнай палітыкі ведамства.

«Забараніўшы лідэру крымскіх татараў, легендарнаму праваабаронцу Мустафу Джамілеву трапіць на сваю родную зямлю, расейская ўлада кінула чарговы выклік усяму гэтаму шматпакутнаму народу», — гаворыцца ў заяве.

У суботу крымская акупацыйная ўлада не пусціла на паўвостраў Крым народнага дэпутата, аднаго зь лідэраў Мэджлісу крымскіх татараў Мустафу Джамілева. Саміх крымскіх татараў, якія прыехалі раніцай на мяжу паміж паўвостравам і мацерыковай Украінай сустракаць Джамілева, пусьцілі назад, перадае ТСН.ua.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG