Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская чыгунка пускае цягнікі ў абход ачагоў сэпаратызму


Цягнікі будуць абыходзіць станцыі Ізюм, Краматорск, Чырвоны Ліман, Горлаўка, паведамляе прэсавая служба Беларускай чыгункі.

Пры прычыны зьмены маршруту не паведамляецца, Беларуская чыгунка спасылаецца на паведамленьне дзяржаўнай адміністрацыі чыгуначнага транспарту Ўкраіны.

Так, часова зьменены маршрут руху цягнікоў № 384/383 Баранавічы — Марыупаль, № 302/301 Менск — Адлер, № 356/355 Менск — Мінэральныя Воды, № 390/389 Менск — Анапа.

Цягнік № 384/383 Баранавічы — Марыупаль едзе цяпер на ўчастку Харкаў — Данецк праз станцыі Лазавая, Паўлаград, Чырвонаармейск, Данецк (замест станцый Iзюм, Чырвоны Ліман, Славянскі Курорт, Краматорск, Канстанцiнаўка, Горлаўка, Макееўка-Пасажырская, Ясінаватая-Пасажырская).

Маршрут руху цягнікоў № 302/301 Менск — Адлер, № 356/355 Менск — Мінэральныя Воды, № 390/389 Менск — Анапа зьменены на ўчастку Харкаў — Ілавайск і праходзіць праз станцыі Лазавая, Паўлаград, Чырвонаармейск, Ілавайск (замест станцый Iзюм, Чырвоны Ліман, Арцёмаўск-2, Нiкiтаўка, Горлаўка).

У сувязі са зьменай маршруту руху цягнікоў на участках Харкаў — Данецк і Харкаў — Ілавайск часова прыпынены продаж праязных дакумэнтаў да станцый, разьмешчаных на гэтых участках.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG