Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бальшыня затрыманых за пагром у Адэсе — з Расеі ды Прыднястроўя


У межах расьсьледаваньня крымінальнай справы аб масавых беспарадках 2 траўня ў Адэсе затрыманыя 172 чалавекі.

Бальшыня затрыманых зьяўляюцца грамадзянамі Расеі й жыхарамі Прыднястроўя, паведамляе УНІАН са спасылкай на Ўпраўленьне сувязяў з грамадзкасьцю МУС Украіны.

Пасьля правядзеньня адпаведных сьледчых дзеяньняў частку зь іх адпусцілі пад асабістыя абавязацельствы, 127 чалавек затрыманыя як актыўныя ўдзельнікі масавых беспарадкаў, і зь імі праводзіцца комплекс дасудовых сьледчых мерапрыемстваў.

Праваахоўнікі канфіскавалі ў затрыманых агнястрэльную наразную, гладкаствольную і траўматычную зброю, значную колькасьць запальнай сумесі.

2 траўня ў Адэсе падчас беспарадкаў загінулі больш за 40 чалавек.

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG