Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васьковіча пасадзілі ў «адзіночку» за адмову пісаць прашэньне — Статкевіч


Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

Мікалай Статкевіч тлумачыць зьмяшчэньне Яўгена Васьковіча ў адзіночную камэру магілёўскай турмы.
Палітвязень Мікалай Статкевіч мяркуе, што зьмяшчэньне ў адзіночную камэру магілёўскай турмы маладзёвага актывіста Яўгена Васьковіча сьведчыць пра тое, што ад актывіста спрабавалі атрымаць прашэньне аб памілаваньні, але спроба не ўдалася.

Мікалай Статкевіч, які ўжо больш за 2 месяцы сядзіць ў адзіночцы, зьведаў такі ціск асабіста, кажа жонка палітвязьня Марына Адамовіч. Вось што казаў Мікалай Статкевіч пра сукамэрнікаў, зь якімі даводзіцца сядзець «палітычным».
«Для палітычных у любым выпадку ня будзе выпадковых суседзяў. І гэтыя невыпаковыя суседзі могуць мець, скажам гэтак, толькі дзьве мэты. Адна — гэта збор інфармацыі і апэратыўная распрацоўка, а другі этап, які непазьбежны — гэта пераход да непасрэднага ўціску на чалавека. Мікалай ўвесь час турбаваўся, што, мабыць, Яўген прапусьціў гэты момант пачатку непасрэднага ўціску, і прасіў перадаць яму параду, каб прасіўся ў іншую камэру. А ў лепшым варыянце — ў адзіночку. Але стала вядома, што Яўген гэтак і зрабіў. Наколькі вядома, гэта вельмі пісьменнае рашэньне. Мікалая пра адзіночку раней казаў, што затое небясьпека толькі з аднаго боку — з-за дзьвярэй»

Былога кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча, асуджанага за Плошчу, і маладзёвага актывіста Яўгена Васьковіча, якога асудзілі за хуліганскія дзеяньні адносна будынку КДБ ў Бабруйску, трымаюць у адной крытай магілёўскай турме. Днямі стала вядома, што Яўгена Васьковіча перавялі ў адзіночную камэру. Маці Яўгена Васьковіча Рушанія Васьковіч раней распавядала пра спробы схіліць яе сына да напісаньня прашэньня аб памілаваньні, якія рабіла адміністрацыя турмы, і пра тое, што яе сын адмовіўся падпісваць такія паперы.

Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня, Яўген Васьковіч — на 7 гадоў.
XS
SM
MD
LG