Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Краматорску сілы антытэрарыстычнай апэрацыі адбілі тэлевізійную вежу


Краматорск

Краматорск

Мінулай ноччу ў Краматорску міліцыянты адбілі ў тэрарыстаў тэлевізійную вежу. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў міністар унутраных справаў Арсен Авакаў.

«Уначы сіламі АТА [антытэрарыстычнай апэрацыі] ў Краматорску адбіта ў тэрарыстаў тэлевізійная вежа. Апэрацыю праводзілі байцы Нацыянальнай гвардыі і Ўзброеных сілаў», — адзначыў Авакаў.

Паводле яго слоў, цяпер ідзе актыўная фаза антытэрарыстычнай апэрацыі.

«Актыўная фаза апэрацыі працягнутая на сьвітаньні. Не спыняемся», — напісаў міністар.

Па дадзеных МУС, падчас антытэрарыстычнай апэрацыі напярэдадні ніхто зь мірных жыхароў Славянску і Краматорску не пацярпеў.
XS
SM
MD
LG