Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскіх актывістаў запалохваюць напярэдадні чэмпіянату па хакеі


Зьміцер Карашкоў
Зьміцер Карашкоў
Гомельскаму грамадзкаму актывісту Зьмітру Карашкову 2 траўня пасьля 18 гадзінаў патэлефанаваў на мабільнік незнаёмец. Сказаў, што ён з Савецкага раённага аддзелу міліцыі.

«Ні прозьвішча, ні пасады сваёй ён не назваў. Аднак заявіў, што са мной трэба правесьці гутарку наконт удзелу у несанкцыяваных мерапрыемствах. Я прапанаваў незнаёмцу даслаць позву і афіцыйна выклікаць мяне ў міліцыю. Суразмоўца пакрыўдзіўся, адказаў досыць рэзка: «Не вучыце мяне працаваць!» — распавядае Свабодзе Карашкоў.

Зьміцер паведаміў, што незнаёмец-міліцыянт стаў дапытвацца, дзе ён знаходзіцца. На гэта Карашкоў спакойна заўважыў: «Калі вы міліцыя, то высьвятляйце маё месцазнаходжаньне».

Паводле актывіста, у адказ пачуліся пагрозы: маўляў, актывісту будзе горш, калі яны самі пачнуць даведвацца пра ягонае месцазнаходжаньне.

Як лічыць спадар Карашкоў, міліцыянты (ці нехта іншы пад іх маскаю, бо тэлефонны нумар сотавага апэратара сувязі ня высьвеціўся) проста тэрарызуюць грамадзкіх актывістаў перад пачаткам Чэмпіянату сьвету па хакею, каб яны ня зладзілі якой-кольвек грамадзкай акцыі.

Нездарма яшчэ адзін гомельскі актывіст, Юры Рубцоў, атрымаў 25 сутак арышту пасьля «Чарнобыльскага маршу» за майку з надпісам «Лукашэнка, сыходзь».

Сам Зьміцер Карашкоў адседзеў 15 сутак арышту за тое, што ў сакавіку, прыехаўшы ў Менск, прыйшоў да расейскай амбасады з плякатам: «Пуцін, рукі прэч ад Украіны».

Паплечнік Карашкова Станіслаў Була разгарнуў плякат «Не — вайне! Пуцін вораг» — яго асудзілі на 11 сутак адміністрацыйнага арышту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG