Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя: У пажары ў адэскім Доме прафсаюзаў загінуў 31 чалавек


Ва ўпраўленьні міліцыі адзначаюць, што да лекараў па дапамогу зьвярнулася 50 чалавек, зь іх 10 міліцыянтаў.

31 чалавек загінуў у выніку пажару ў Доме прафсаюзаў у Адэсе.

Як паведамляе аддзел сувязяў з грамадзкасьцю ГУ МУС Украіны ў Адэскай вобласьці, бальшыня зь іх атруціліся ўгарным газам, некаторыя выскачылі з вокнаў, ратуючыся ад пажару.

Ва ўпраўленьні міліцыі адзначаюць, што да лекараў па дапамогу звярнуліся 50 чалавек, зь іх 10 міліцыянтаў. Работнікам дзяржслужбы па надзвычайных сытуацыях ўжо ўдалося патушыць пажар.

Ранейшае супрацьстаяньне паміж прыхільнікамі Эўрамайдану і Антымайдану, якое пачалося ў раёне Саборнай плошчы, перамясьцілася на Кулікова поле пад Дом прафсаюзаў. Там некалькі месяцаў стаялі намёты прарасейскіх актывістаў Антымайдану.

Падчас супрацьстаяньня быў учынены падпал будынка прафсаюзаў, актывісты спалілі таксама палаткі сэпаратыстаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG