Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адэса: лягер сэпаратыстаў ліквідаваны


Сутычкі ў Адэсе
Сутычкі ў Адэсе

У Адэсе праўкраінскія актывісты ліквідавалі на Куліковым полі лягер сэпаратыстаў, якія забарыкадаваліся ў будынку Дома прафсаюзаў.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, на Кулікова поле прыйшлі некалькі соцень праўкраінскіх актывістаў і падпалілі палаткі сэпаратыстаў.

Сэпаратысты схаваліся ў будынку, што знаходзіцца на полі, і адстрэльваліся, а таксама кідалі камяні.

Актывісты Эўрамайдану выбілі ўваходныя дзьверы і ўварваліся ў будынак. Усярэдзіне, як растлумачылі актывісты, былі таксама заблякаваныя дзьверы ва ўсіх кабінэтах, адкуль сэпаратысты адстрэльваліся.

Цяпер у будынку пажар, прычына — пакуль невядомая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG