Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская праўда: У Адэсе сэпаратысты страляюць з дахаў


Дым над Адэсай

Дым над Адэсай

У Адэсе сэпаратысты выкарыстоўваюць агнястрэльную зброю.

Гэта зафіксавана на здымках мясцовага тэлеканалу.

Некаторыя кадры публікуе «Ўкраінская праўда».

Прыхільнікі адзінства Ўкраіны наракаюць, што міліцыя ад самага пачатку сутычак не рэагавала на тэлефонныя звароты грамадзянаў, заяўляючы, што ў горадзе «нічога не адбываецца».

Тым часам кіраўніцтва Адэскай вобласьці праводзіць экстраную нараду.

Пра гэта паведаміў праз сацыяльныя сеткі кіраўнік адміністрацыі Ўладзімер Неміроўскі: «Беспарадкі ў Адэсе — непрымальныя. Кіраўніцтва міліцыі, пракуратуры ўжо ў мяне ў кабінэце. Мы прымаем максымальна інтэнсіўныя захады, каб аднавіць парадак і законнасьць. Арганізатары, выканаўцы, памагатыя і падбухторшчыкі — чакайце званкоў у дзьверы. Вас знойдуць».

Сутычкі ў Адэсе пачаліся 2 траўня.

МУС Украіны паведамляе пра чатырох загінулых і дзясяткі параненых.
XS
SM
MD
LG