Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 4 траўня. Вызваленьне Вінярскага; дзень памяці Анатоля Сыса


Анатоль Сыс

Анатоль Сыс

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

З турмы на Акрэсьціна павінен выйсьці на волю актывіст кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі. Ён быў затрыманы 22 красавіка ў Менску на выхадзе з гандлёвага цэнтру «Карона». Актывісту заявілі, што ён «падобны на чалавека, які знаходзіцца ў вышуку», аднак ужо ў аддзяленьні міліцыі яго абвінавацілі ў непадпарадкаваньні і склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні. У той жа дзень судзьдзя Фрунзэнскага суду Менску Людміла Лапо прысудзіла Вінярскага да 12 сутак арышту. У турме ён абвясьціў галадоўку.

Вандроўка зь Мікалаем Піваварам «Смаленская архітэктура». Вандроўка пройдзе па маршруце Віцебск — Талашкіна — Смаленск — Віцебск. Пачатак вандроўкі а 7.00. на пл. Свабоды ў Віцебску.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1750 — адкрылася Нясьвіская друкарня, заснаваная Радзівіламі.

1838 — дзеячы культуры выкупілі з прыгоннай няволі ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнку.

1878 — у будынку опэрнага тэатру Томас Эдысан упершыню прадэманстраваў вынайдзены ім фанограф.

1975 — заснаваны Менскі інстытут культуры. Ад 1993 году — Беларускі ўнівэрсытэт культуры.

У гэты дзень нарадзіліся:

1879 — у Магілёве нарадзіўся фізык Леанід Мандэльштам, адзін з заснавальнікаў савецкай школы радыёфізыкі.

У гэты дзень памерлі:

1863 — Людвік Нарбут, вайсковец, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64 гадоў.

1980 — Ёсіф Броз Ціта, кіраўнік Югаславіі.

2005 — Анатоль Сыс, беларускі паэт.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Як той сабака,
я шукаю схову —
сканаць у ім,
каб шкельцы гострых сьлёз
спаўзьлі з вачніц,
нібы з асьвіных гнёзд,
на вусны
і з крывёй збудзілі мову.

Няхай, хоць перад сьмерцю,
я пачую —
што
кроў мая раскажа пра мяне?..

Ды гэтай ноччу сьмерць хай абміне,
і, бы ў труне, я ў схове заначую,
як той сабака...

Я пагібель чую«.

Анатоль Сыс, «Як той сабака»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG