Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ці ўдасца зачысьціць Славянск? Жывая Свабода зь Сяргеем Абламейкам ад 18:00


Украінскія ўзброеныя сілы і Нацыянальная гвардыя правялі сёньня чарговы этап антытэрарыстычнай апэрацыі ў Данецкай вобласьці. Горад Славянск быў атакаваны на досьвітку і амаль цалкам вызвалены ад баевікоў. Зьбітыя два ўрадавыя верталёты. Загінулі два лётчыкі, яшчэ некалькі вайскоўцаў паранена. Пра страты з боку сэпаратыстаў паступаюць супярэчлівыя зьвесткі. Самі яны паведамілі пра трох забітых апалчэнцаў і двух цывільных

У праграме рэпартаж з Данецку і камэнтар вайсковага аналітыка Аляксандра Алесіна

Дагэтуль няма вынікаў паўторнай экспэртызы наконт прычыны сьмерці 21-гадовага Ігара Пцічкіна, які заўчасна памёр пры нявысьветленых абставінах 4 жніўня летась у менскім СІЗА № 1. Паводле сваякоў, Ігара зьбілі да сьмерці, улады шукаюць наркатычны сьлед

Апытаньне ў Гомелі: Ці непакоіць вас тое, што паміж Захадам і Расеяй можа пачацца новая халодная вайна?

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком) або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.
XS
SM
MD
LG