Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У яго было атручэньне, трапіў у мэдчастку, але цяпер, як піша, усё нармальна», — паведаміла Свабодзе са спасылкай на ліст ад Алеся Бяляцкага ягоная жонка Натальля Пінчук.

Яна ня ведае дакладна, чым атруціўся муж у калёніі. «Падрабязнасьці стануць мне вядомыя пазьней», — кажа Натальля Пінчук.

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі адбывае ў бабруйскай калёніі пакараньне 4,5 гадамі зьняволеньня нібыта за ўтойваньне вялікіх прыбыткаў з-за мяжы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG