Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэра Харкава Генадзя Кернэса ў ізраільскай клініцы адключылі ад апарату штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.

Кіраўніка адміністрацыі Харкава Генадзя Кернэса, якога паранілі 28 красавіка, адключылі ад апарату штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, пагроза ягонаму жыцьцю мінула.

Пра гэта паведамілі УНІАН у прэсавай службе Харкаўскага гарадзкога савету.

У прыватнасьці, Сьвятлана Гарбунова, намесьніца Кернэса, заявіла:

«Ён дыхае самастойна. Усе жыцьцёвыя парамэтры стабільныя. Пагроза жыцьцю мінула».

28 красавіка падчас ранішняй прабежкі Кернэса паранілі ў сьпіну з агнястрэльнай зброі. Яго праапэравалі ў Харкаве. Пазьней перавялі ў шпіталь у ізраільскай Хайфе, дзе таксама правялі некалькі апэрацыяў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG