Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Глінянага Вялеса» атрымае Эдуард Акулін


Эдуард Акулін

Эдуард Акулін

3 траўня ў Менску ўручаць літаратурную прэмію «Гліняны Вялес».

Сёлетнім ляўрэатам стаў Эдуард Акулін за кнігу паэзіі «Сьвятая ноч».

У шорт-ліст прэміі таксама ўваходзілі:

Уладзіслаў Ахроменка, «Музы і сьвіньні»

Аляксандар І. Бацкель, «Мімікрыя»

Вінцэсь Мудроў, «Багун»

Віктар Сазонаў, «Паэзія прозы»

«Будзе выступ ляўрэата, бо ёсьць такая традыцыя. Выступіць аўтар прадмовы да кнігі „Сьвятая ноч“ Анатоль Вярцінскі. Музычнае віншаваньне зробіць гурт „Верасень“. Эдуард Акулін — галоўны рэдактар часопіса „Верасень“. І вось гурт павіншуе галоўнага рэдактара аднайменнага часопіса», — заявіў Радыё Свабода старшыня аргкамітэту прэміі Алесь Аркуш

Уручэньне прэміі адбудзецца ў кнігарні «Галіяфы».

Адрас: Менск, Валгаградзкая вуліца, 6, станцыя мэтро «Маскоўская».

Пачатак — а 17-й гадзіне.
«Гліняны Вялес» — штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1993 годзе сябрамі Таварыства вольных літаратараў. Прэмія даецца за лепшую мастацкую беларускамоўную кнігу году. Ляўрэат атрымлівае сымбалічную ўзнагароду — гліняны стод апекуна мастацтва.

У розныя гады «Глінянага Вялеса» атрымлівалі супрацоўнікі і аўтары Радыё Свабода:

Уладзімер Арлоў — за зборнік эсэ «Божая кароўка зь Пятай авэню» (1998)

Сяргей Астравец — за зборнік прозы «Цэнзарскія нажніцы» (2000)

Альгерд Бахарэвіч — за «Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў» (2002)

Сяргей Дубавец — за кнігу «Вострая Брама» (2005)

Аляксандар Лукашук — за кнігу «Сьлед матылька. Освальд у Менску» (2011)
XS
SM
MD
LG