Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія авіякампаніі касуюць рэйсы ва Ўкраіну


Міжнародны аэрапорт Данецку адмяніў авіярэйсы Масква — Данецк, Данецк — Масква, якія павінны былі вылецець а 13:50 і 14:50 адпаведна. Рэйсы меўся выконваць расейскі авіяперавозчык «Трансаэра».

Паводле паведамленьня аэрапорту, прычына адмены — адсутнасьць дазволу на ўваход у паветраную зону Ўкраіны.

«Пасажыры, якія аформілі авіябілеты на дадзеныя рэйсы, могуць здаць іх без штрафных санкцыяў», — гаворыцца ў паведамленьні.

Раней стала вядома, што Аэрафлёт адмяніў рэйсы ў Харкаў 3 траўня 2014 году, фармальна з прычыны адсутнасьці дазволу на ўваход у паветраную зону Ўкраіны. Пра гэта кажа паведамленьне на сайце авіякампаніі, якое цытуе Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG