Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Луганску пракуратуру вызвалілі ад сэпаратыстаў


У Луганску будынак абласной пракуратуры вызвалілі ад сэпаратыстаў. Пра гэта паведамілі ў МУС Украіны.

«Памяшканьне было вызваленае сёньня, дзякуючы перамовам паміж прадстаўнікамі ўлады і людзьмі, якія захапілі будынак . Зараз у памяшканьні працуе сьледчая апэратыўная група», — паведамілі ў МУС.

Нагадаем, 2 красавіка сэпаратысты захапілі будынак Луганскай абласной пракуратуры. З акна верхняга паверха яны вывесілі георгіеўскі сьцяг, украінскі сьцяг пры гэтым зьнялі і спалілі.
XS
SM
MD
LG