Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве абверглі вынікі крымскага рэфэрэндуму


Савет пры прэзыдэнце Расеі заявіў: у Крыме за далучэньне да Расеі прагаласавала 50-60% пры яўцы ў 30–50%.

Пра гэта гаворыцца ў аглядзе, падрыхтаваным сябрам Савета пры прэзыдэнце РФ па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека Яўгенам Бабровым, кіраўніком сеткі «Міграцыя і права» праваабарончага цэнтра «Мэмарыял» Сьвятланай Ганушкінай і адвакатам сеткі Вольгай Цэйтлінай.

«На думку практычна ўсіх апытаных спэцыялістаў і грамадзян: пераважная большасьць жыхароў Севастопаля прагаласавалі на рэфэрэндуме за далучэньне да Расеі ( яўка 50-80%), у Крыме па розных дадзеных за далучэньне да Расеі прагаласавалі 50-60% выбаршчыкаў пры агульнай яўцы ў 30 — 50%», — гаворыцца ў аглядзе.

Паводле дакумэнта, жыхары Крыму галасавалі не так за далучэньне да Расеі, колькі за спыненьне, па іх словах, «карупцыйнага бязьмежжа і зладзейскага засільля данецкіх стаўленікаў».

«А жыхары Севастопаля галасавалі менавіта за далучэньне да Расеі. Асьцярогі перад незаконнымі ўзброенымі фармаваньнямі ў Севастопалі былі большыя, чым у іншых раёнах Крыму», — адзначаецца ў аглядзе.

У дакумэнце прапануецца падоўжыць тэрмін прыняцьця жыхарамі Крыма рашэньня аб захаваньні грамадзянства Ўкраіны, па меншай меры, да 31 сьнежня 2014 года, перадае РБК.

Паводле зьвестак самаабвешчаных уладаў Крыму, у Крыме 96,77 % тых, хто прагаласаваў, падтрымалі далучэньне Крыму да Расеі пры яўцы 83,1 %, у Севастопалі за далучэньне да Расеі прагаласавала 95,6 % выбаршчыкаў пры яўцы 89,5 %.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG