Антытэрарыстычны цэнтар СБУ паведаміў, што ў ноч на 2 траўня ў рамках антытэрарыстычнай апэрацыі была пачатая шырокамаштабная апэрацыя па «блякаваньні горада Славянска»:
«У прыватнасьці, быў ажыцьцёўлены адначасовы штурм асноўных незаконных блокпастоў узброеных баявікоў. Сіламі АТА ўзята пад кантроль дзевяць блёкпастоў ў ваколіцах горада Славянска. Паранены баец Унутраных войскаў. Цяпер горад Славянск заблякаваны сіламі АТА.
У раёне камбікормавага завода горада Славянска ажыцьцёўленая вымушаная пасадка верталёта Ўзброеных сіл Украіны Мі-24, які ішоў парай. Іншы верталёт зьбіты. Адзін пілёт загінуў, адзін захоплены ў палон. Баявікамі таксама быў абстраляны верталёт МНС, які прыбыў на месца з брыгадай мэдыкаў для аказаньня дапамогі і эвакуацыі. Паранены адзін з мэдыкаў.
Службай бясьпекі ўстаноўлена, што па ўказаньні лідэра ўзброеных сэпаратыстаў робяцца захады па зборы цывільнага насельніцтва для выкарыстаньня ў якасьці «жывога шчыта» як у межах горада, так і на блёкпастах.