Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея стала супернікам НАТО — намесьнік генэральнага сакратара альянсу


НАТО павінна разглядаць Расею не як партнэра, а як праціўніка. Пра гэта заявіў намесьнік генэральнага сакратара арганізацыі Аляксандр Вершбоў у Вашынгтоне.


Паводле яго слоў, ня гледзячы на 20 гадоў спробаў пабудаваць партнэрскія адносіны з Расеяй, Масква «называе НАТО супернікам».

Былы амбасадар ЗША ў Расеі Аляксандр Вершбоў таксама дадаў, што анэксія Масквой крымскага рэгіёну Ўкраіны і яе дачыненьне да сэпаратысцкага руху ва ўсходняй Украіне зьмянілі адносіны паміж Расеяй і НАТО.

"Расея відавочна «спрабуе зноў навязаць гегемонію і абмежаваць сувэрэнітэт суседзяў пад выглядам абароны «рускага сьвету», — адзначыў палітык.

У красавіку НАТО ў выніку анэксіі Крыма прыпыніла большую частку сваёй супрацы з Расеяй.
XS
SM
MD
LG