Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узятыя пад кантроль 9 блок-пастоў сэпаратыстаў у Славянску


У часе антытэрарыстычнай апэрацыі ў Славянску загінуў пілёт падбітага баевікамі верталёта. Ёсьць параненыя.

Міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў паведаміў, што па стане на 8-30 сіламі падразьдзяленьняў МУС, Нацгвардыі, Узброеных сіл узятыя пад кантроль 9 блокпастоў тэрарыстаў у межах горада Славянска:

«У 4-30 раніцы пачалася актыўная фаза атама ў раёне Славянска—Краматорска.
Горад узяты ў шчыльнае кола. Супраць украінскіх спэцпадразьдзяленьняў тэрарысты адкрылі агонь з ужываньнем цяжкага ўзбраеньня. У тым ліку гранатамётаў і ПЗРК. Ёсьць загінулы лётчык і параненыя. Ідзе сапраўдны бой з прафэсійнымі наймітамі. Тэрарысты не грэбуюць весьці агонь, хаваючыся за мірнымі жыхарамі Славянска, з жылых шматкватэрных дамоў — ведаюць пра загад падраздзяленьням АТА не адкрываць агонь у адказ з пагрозай жылым аб’ектам».

Авакаў паведамляе, што ён знаходзіцца на месцы правядзеньня апэрацыі, разам з міністрам абароны і камандуючым Нацыянальнай гвардыі.

Рух на чыгунцы ў раёне Славянска будзе перакрыты ў найбліжэйшы час. Рух па дарогах у абмежаваны да мінімуму. Прашу ўсіх на час АТ ўстрымацца ад паездак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG