Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Славянску пачаўся бой з сэпаратыстамі


У захопленым узброенымі баевікамі горадзе Славянску Данецкай вобласьці пачаўся бой паміж украінскімі сілавікамі і сэпаратыстамі.


Пра гэта паведамляюць расійскія журналісты «Камсамольскай праўды», якія асьвятляюць падзеі ў гэтым горадзе.

Жыхароў горада абудзілі трывожныя сірэны, якія нібыта азначаюць пачатак правядзеньня ў Славянску спэцапэрацыі. Чутны выбухі і стральба, лятаюць верталёты.



Пакуль бой вядзецца ў ваколіцах горада, сэпаратысты рыхтуюцца адлюстроўваць атаку цэнтры.

Пасьля пачатку штурму цэрквы пачалі біць у званы.

Афіцэр Галоўнага разьведвальнага ўпраўленьня Расеі, які дзейнічае ва Ўкраіне на баку сэпаратыстаў пад імем Ігар Стралкоў заявіў расейскім журналістам:

«Горад заблякаваны з усіх бакоў пяхотай і бронетэхнікай. Атакаваць яны баяцца. Вы што самі не бачыце, як яны ваяваць хочуць».

Паводле зьвестак дадзеных кіраўніка «Інфармацыйнага супраціву» Дзьмітрыя Тымчука, украінскія сілавікі ўзялі пад кантроль большую частку Славянска. Паведамляецца таксама аб адным зьбітым сэпаратыстамі верталёце Мі-24.

Паранены пілёт захоплены ў палон.
XS
SM
MD
LG