Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна асудзіла разгул нэанацысцкіх рухаў у Расеі


Ва Ўкраіне глыбока занепакоеныя шматлікімі сходамі расейскіх нэанацыстаў, якія 1-га траўня пры поўным спрыяньні з боку ўладаў свабодна і бесьперашкодна маршавалі па вуліцах расейскіх гарадоў, выкрыквалі агідныя ўсяму цывілізаванаму сьвету расісцкія, шавіністычныя і ксэнафобскія лёзунгі.

Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС Украіны, перададзенай УНІАН дэпартамэнтам інфармацыйнай палітыкі ведамства.

«Глярыфікацыя Гітлера адначасова з праслаўленьнем Сталіна, таталітарныя ідэалёгіі, лёзунгі рэваншызму, ксэнафобіі, нецярпімасьці, антысэмітызму і вялікадзяржаўнага шавінізму – гэтыя небясьпечныя зьявы, якія разьвіваюцца ў РФ на фоне перасьледу і ўціску разнастайных дэмакратычных праяваў у расейскім грамадзтве, зьяўляюцца выклікам усяму цывілізаванаму чалавецтву.

Украіна катэгарычна асуджае разгул нэафашысцкіх рухаў у РФ і патрабуе неадкладнага спыненьня шавіністычнай істэрыі ў расейскай інфармацыйнай прасторы», адзначаецца ў заяве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG