Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне адноўлены прызыў ва Ўзброеныя сілы


Прызыў ва ўкраінскае войска. Архіўнае фота
Прызыў ва ўкраінскае войска. Архіўнае фота

Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандар Турчынаў падпісаў указ «Аб захадах па павышэньні абароназдольнасьці дзяржавы», якім прадугледжана аднаўленьне прызыву ва ўзброеныя сілы.

У адпаведнасьці з законам Украіны «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе» й паводле ўказу, у 2014 годзе на тэрміновую вайсковую службу ва Ўзброеныя сілы ды іншыя воінскія фарміраваньні Ўкраіны будуць прызваныя прыдатныя па стане здароўя да вайсковай службы ў мірны час мужчыны-грамадзяне Ўкраіны, якім споўнілася 18 гадоў, і старэйшыя асобы, якія не дасягнулі 25-гадовага ўзросту і ня маюць права на вызваленьне або адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую ваенную службу.

Акрамя таго, прызыву падлягаюць асобы афіцэрскага складу, якія атрымалі вышэйшую адукацыю па адукацыйна-кваліфікацыйным узроўні не ніжэй за бакаляўра, прайшлі поўны курс ваеннай падрыхтоўкі па праграме падрыхтоўкі афіцэраў запасу, і якім прысвоена адпаведнае воінскае званьне афіцэра запасу.

Указ падпісаны ў сувязі «з далейшым абвастрэньнем грамадзка-палітычнай сытуацыі на ўсходзе і поўдні Ўкраіны, а таксама ўлічваючы факты непрыхаванай агрэсіі, актывізацыі дзеяньняў незаконна створаных узброеных фармаваньняў прарасейскага напрамку, захопу і блякаваньня будынкаў органаў дзяржаўнай улады, органаў ваеннага кіраваньня, воінскіх частак, транспартных камунікацый у Данецкай і Луганскай абласьцях».

Як адзначаецца ва ўказе, гэта ўяўляе пагрозу замаху на тэрытарыяльную цэласнасьць, умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Ўкраіны з боку Расейскай Фэдэрацыі.

Указ уступіў у сілу 1 траўня, паведамляе прэс-служба прэзыдэнта Ўкраіны.

Апошні прызыў ва Ўзброеныя сілы Ўкраіны прайшоў восеньню 2013 году. Вясной 2014-га прызыў быў толькі ва Ўнутраныя войскі МУС Украіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG