Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 правілаў бясьпечнага карыстаньня мабільнікам


Што трэба ўлічваць для бясьпекі пры выкарыстаньні мабільніка ці мабільнага інтэрнэту? – парады ад «Экалягічнай працоўнай групы».

1. Больш выкарыстоўвайце навушнік альбо гукач (гучнагаварыцель) мабільніка. Выберыце правадны або бесправадны рэжым. Правадны – з навушнікам. Бесправадны – карыстаньне гукачом тэлефона, што азначае просты гук тэлефона, які чуваць як з радыё, на адлегласьці. Выкарыстоўвайце свой тэлефон у рэжыме гучнай сувязі.

2. Тэкстуйце больш, кажыце менш. Тэлефоны выпраменьваюць менш радыяцыі пры адпраўцы тэксту, а не галасавой сувязі.

3. Размаўляйце толькі тады, калі сыгнал апэратара моцны (як напрыклад, у горадзе, дзе блізкія антэны-рэтрансьлятары мабільніка). Меншы сыгнал (з прычыны аддаленасьці рэтрансьлятара) азначае, што тэлефон сам павінен старацца-павышаць радыяцыю ды трансьляваць з большай энэргіяй, каб дасягнуць уласным сыгналам да аддаленых антэн. Мабільнік робіць сваё павышэньне сыгналу аўтаматычна, у адпаведнасьці з адлегласьцю да антэн. Дасьледаваньні паказваюць, што апраменьваньне рэзка ўзрастае, калі антэны далёка і таму іхныя сыгналы слабыя (напрыклад, адлегласьць ад антэны Velkom да вашага сотавага тэлефону).

4. Трымайце мабільнік далей ад свайго цела. Чаму? Колькасьць радыяцыі ад мабільніка, прынятай вашымі галавой і целам, зьмяншаецца вельмі значна пры нават невялікай адлегласьці. Нават пры ўжываньні навушніка не кладзеце мабільнік ў кішэню і не прымацоўвайце яго рамянём да цела.

5. Не кладзіце ваш мабільнік у кішэню ці пад падушку. Нават калі мабільнік проста ўлучаны і не ўжываецца, ён усё яшчэ высылае кантрольныя сыгналы, каб быць на сувязі з бліжэйшай антэнай. Гэта азначае, што апраменьваньне адбываецца і тады і што нават просты ўлучаны мабільнік ёсьць крыніцай апраменьваньня.
XS
SM
MD
LG